Ціханоўская ставіць умовай дыялогу з уладамі вызваленне затрыманых пратэстоўцаў

Экс-кандыдат у прэзідэнты Беларусі Святлана Ціханоўская гатовая да перамоваў з уладамі краіны пры ўмове вызвалення затрыманых удзельнікаў палітычных пратэстаў, паведамілі ў нядзелю "Інтэрфаксу" ў яе штабе.

photo_2020_08_30_15_17_01.jpg


"Умовай пачатку такіх перамоваў з'яўляецца вызваленне палітвязняў і ўсіх затрыманых па палітычных матывах", — сказалі ў штабе.
"У гэтым дыялогу з уладамі, пра які кажа Святлана, будзе абмяркоўвацца працэдура мірнай перадачы ўлады", — адзначыў суразмоўца агенцтва.
Раней міністр замежных спраў Фінляндыі Пека Хаавіста заявіў, што Ціханоўская, якая знаходзіцца ў Літве, хоча пачаць дыялёг з уладамі сваёй краіны.
Паводле яго слоў, дзяржавы Еўрапейскага Саюза пацвердзілі сваю гатоўнасць падтрымаць такі дыялог.