Цімашэнка: «Расія абавязаная вызваліць Надзею Саўчанка 26 студзеня»

Лідэр партыі «Бацькаўшчына» Юлія Цімашэнка спадзяецца, што Расія выканае міжнародныя абавязацельствы, уключаючы пагадненне з Парламенцкай асамблеяй Савета Еўропы, якую яна ратыфікавала ў 1996 годзе, і вызваліць Надзею Саўчанка з-пад варты 26 студзеня гэтага года.



nadia_savczenko.jpg

Менавіта ў гэты дзень адбудзецца адкрыццё студзеньскай сесіі Асамблеі. Надзея Саўчанка як народны дэпутат Украіны павінна стаць паўнапраўным членам ПАСЕ, а затым аўтаматычна атрымаць міжнароднага дыпламатычнага імунітэту.
— Прадстаўнікі Асамблеі карыстаюцца на терыторыі ўсіх дзяржаў-членаў імунітэтам ад арышту і крымінальнага пераследу. Гэта азначае, што 26 студзеня, калі Надзея Саўчанка стане прадстаўніком нашага парламента ў ПАСЕ, Расія будзе абавязаная вызваліць яе з-пад варты. Гэта пагадненне ратыфікавана РФ 23 лютага 1996 г.. Гэта значыць, Расія мусіць яе выконваць. Мы неаднаразова чулі ад Уладзіміра Пуціна, што Расія не парушае міжнароднае права. Цяпер сітуацыя з Надзеяй Саўчанка — гэта яшчэ адзін тэст для расійскага кіраўніцтва на праўдзівасць іхных слоў. Гэта будзе тэст на праўду і на цывілізаванасць,  —  адзначыла лідэр «Бацькаўшчыны».
У той жа час Юлія Цімашэнка адзначыла, што «было б вельмі добра, каб 26 студзеня была накіравана спецыяльная місія ПАСЕ ў РФ, каб гэтая місія магла сустрэцца з Пуціным і непасрэдна патрабаваць у яго выдачы Надзеі».
У выпадку, калі і гэтая міжнародная здзелка не будзе выканана, Еўропа павінна звярнуцца да больш жорсткіх эканамічных санкцый супраць Расіі — лічыць Цімашэнка
— Могуць працаваць толькі шматкроць узмоцненыя санкцыі дэмакратычнага свету супраць РФ. Я вельмі спадзяюся, што нарэшце і Украіна пачне ўводзіць такія ж моцныя санкцыі супраць РФ. Пакуль, на жаль, гэтага не адбываецца. Трэба змагацца, а не ісці на падманлівыя тактыкі і стратэгіі агрэсара.
Надзея Саўчанка не спыняе галадоўку з 13 снежня. За гэты час яна схуднела на 15 кілаграмаў. Яе здароўе і жыццё — пад пагрозай. Сястра Надзеі — Вера заклікае палітыкаў «не здаваць сваіх» і прымусіць расійскія ўлады вызваліць Надзею.
gazeta.ua