ЦКВ: на мясцовых выбарах у Беларусі яўка выбарцаў склала 77,27%
У ЦВК Беларусі паведамілі, што на мясцовых выбарах яўка выбарцаў, з улікам датэрміновага галасавання, склала 77,27% — 5.325.922 чалавекі.
Фота: БелТА
У Віцебскай вобласці прагаласавалі 82,29%, у Магілёўскай — 80,95%, у Гомельскай — 80,83% выбарцаў, у Мінскай — 80,74%, у Брэсцкай — 80%, у Гродзенскай — 79,96%, у Мінску — 61,61%.
На паўторных выбарах дэпутата Палаты прадстаўнікоў па Гомельскай-Навабеліцкай акрузе №36 прагаласавала 73,86% выбарцаў.
За пяць дзён датэрміновага галасавання на выбарах дэпутатаў мясцовых саветаў у Беларусі з 18 па 22 сакавіка прагаласавала 32,04% ад агульнай колькасці выбарцаў — 2.231.870 чалавек.
У асноўны дзень галасавання ў нядзелю, 23 сакавіка, яўка на мясцовых выбарах склала 45,23%.