ЦВК Казахстана: Назарбаеў набраў 97,7% галасоў выбарцаў
Дзеючы кіраўнік Казахстана Нурсултан Назарбаеў перамог на пазачарговых прэзідэнцкіх выбарах.
Папярэднія дадзеныя Цэнтральнай выбарчай камісіі краіны сведчаць аб тым, што за Назарбаева прагаласавалі 97,7% грамадзян.
У сваю чаргу камуніст Тургун Сыздыкаў і самавылучэнец Абельгазі Кусаінаў набралі 1,6% і 0,7% галасоў.
Канчатковыя вынікі галасавання стануць вядомыя пасля апрацоўкі выніковых пратаколаў. Згодна з заканадаўствам, гэта павінна быць зроблена не пазней за 3 траўня.