Да абвінавачванага ў здрадзе дзяржаве Андрэя Гайдукова зноў не пусцілі адваката
Да Андрэя Гайдукова, які знаходзіцца ў СІЗА КДБ, зноў не пусцілі адваката, які ў трэці раз запар спрабаваў сустрэцца з падабаронным. Адвакату паведамілі, што няма памяшкання для
правядзення сустрэч. "Усё рабілася так, што нібыта няма памяшканняў, кабінеты занятыя. Нібы і дазвол ёсць, але самі ствараюць такія ўмовы, што адвакат трапіць не
можа", — паведаміла маці абвінавачанага Вольга Гайдукова "Радыё Свабода".
"Усё рабілася так, што нібыта няма памяшканняў, кабінеты занятыя. Нібы і дазвол ёсць, але самі ствараюць такія ўмовы, што адвакат трапіць не можа", — паведаміла
маці абвінавачанага Вольга Гайдукова "Радыё Свабода".
Паводле яе слоў, сына перавялі ў Мінск 22 снежня: спачатку ў СІЗА на вуліцу Валадарскага, дзе пратрымалі да 27 снежня, а затым у СІЗА КДБ. 29 снежня ад сястры Гайдукова прынялі для яго перадачу, аднак пакуль невядома, ці дайшла яна да адрасата.
Андрэя Гайдукова таксама чакае вочная стаўка з новым падазроным у справе.
23-гадовы намеснік старшыні Саюза маладых інтэлектуалаў Андрэй Гайдукоў быў затрыманы супрацоўнікамі КДБ у Віцебску 8 лістапада "ў момант закладкі тайніка са звесткамі, якія
цікавяць замежныя спецслужбы", паведамілі ў Цэнтры інфармацыі і грамадскіх сувязяў КДБ. У дачыненні да Гайдукова распачата справа на падставе ч. 1 арт. 356 Крымінальнага
кодэкса (здрада дзяржаве ў форме правядзення агентурнай дзейнасці). Згодна з гэтым артыкулам яму пагражае ад 7 да 15 гадоў пазбаўлення волі.
11 лістапада Гайдукоў быў пераведзены з Віцебска ў СІЗА КДБ у Мінску, а 29 лістапада — назад у абласны цэнтр, а 22 снежня — зноў у сталіцу. БелаПАН