Дэпутаты Еўрапарламента патрабуюць узмацніць санкцыі супраць Расіі

Маскву абвінавацілі ў пастаянных парушэннях Мінскіх пагадненняў.



siabry_ukrajiny.jpg

Дэпутаты Еўрапарламента з нефармальнай групы "Сябры еўрапейскай Украіны" — Петрас Ауштрявічыус, Марк Дэмэсмаэкер, Павел Свабода, Франк Энгель і Урмас Паэт — на днях наведалі Валнаваху, Марыупаль і Шырокіна. Пра гэта паведамляе прэс-служба Блока Пятра Парашэнкі.

Прадстаўнікі Еўрапарламента хацелі на свае вочы ўбачыць, ці выконваецца рэжым спынення агню, а таксама характар разбурэнняў мірных населеных пунктаў на Данбасе. Яны прызналіся, што шакаваныя ўбачаным і пераканаліся ў тым, што з боку баевікоў, якія падтрымліваюцца РФ, ідзе пастаяннае парушэнне Мінскіх пагадненняў, ідзе пастаянны абстрэл украінскіх пазіцый і населеных пунктаў, а рэжым спынення агню не выконваецца.

У Шырокіна еўрадэпутаты сустрэліся з байцамі 37-й брыгады і батальёна Данбас. Усяго за гадзіну да прыезду групы палітыкаў, пазіцыі ўкраінскіх вайскоўцаў былі абстраляныя з мінамётаў баевікамі. Пасля наведвання Шырокіна еўрадэпутаты зрабілі выснову, што супраць Украіны вядуць вайну добра падрыхтаваныя прафесійныя вайскоўцы, а не баевікі, як гэта хоча паказаць РФ. Палітыкі паведамілі, што ЕС павінен заняць больш жорсткую і паслядоўную палітыку ў дачыненні да ціску на Расію для выканання Мінскіх пагадненняў. Яны паабяцалі паставіць гэтае пытанне ў Еўрапарламенце.

Еўрадэпутаты таксама сустрэліся з марыупальцамі, пацярпелымі ад абстрэлаў баевікоў, пабывалі ў цэнтральнай раённай лякарні Валнавахі і перадалі гуманітарны груз ад дацкага дабрачыннага фонду "Дапаможам украінскім дзецям", прынамсі, модульныя ложкі, інвалідныя каляскі ды іншае неабходнае лякарні абсталяванне.

news.liga.net