У зоне АТА затрымалі двух расіянаў — супрацоўнікоў ГРУ
У зоне правядзення Антытэрарыстычнай аперацыі затрымалі двух расійскіх афіцэраў Галоўнага разведвальнага ўпраўлення Міністэрства абароны РФ.

Пра гэта на штодзённым брыфінгу ў Кіеве паведаміў прэс-сакратар Адміністрацыі прэзідэнта па пытаннях Антытэрарыстычнай аперацыі Андрэй Лысенка.
"Факт затрымання быў. Два расійскіх вайскоўцы сапраўды затрыманыя, з імі цяпер працуюць нашы аператыўнікі", — распавёў А.Лысенка на брыфінгу ў нядзелю ў Кіеве.
Раней паведамлялася, што байцы батальёна "Айдар" на Луганшчыне затрымалі двух грамадзян Расіі — верагодных работнікаў Галоўнага разведвальнага ўпраўлення Міністэрства
абароны РФ.
5.ua