Для аграрыяў тэрміновую службу ў войску заменяць на рэзервовую?
Міністр сельскай гаспадаркі прапанаваў замяніць для аграрыяў тэрміновую службу ў войску на рэзервовую, паведамляе «Свабода».
На нарадзе ў Аляксандра Лукашэнкі 28 студзеня міністр сельскай гаспадаркі і харчавання Анатоль Хацько прапанаваў замяніць тэрміновую вайсковую службу на службу ў рэзерве.
Беларускі кіраўнік падтрымаў прапанову. «Чаго яго ў войска цягнуць? Мы больш страцім. Хай яны 5 ці 10 гадоў, можа, 2 гады па 2 месяцы адлучаюцца на вайсковую падрыхтоўку, але мы іх павінны навучыць, каб яны хаця б у тэрытарыяльнай абароне маглі служыць», — сказаў Лукашэнка.
Лукашэнка загадаў Міністэрству абароны і Дзяржаўнаму сакратарыяту Савета бяспекі падрыхтаваць прапановы такіх зменаў.