Дзень камсамола ці «ціхая інаўгурацыя»? У раёне Палаца Незалежнасці — вайскоўцы і рота ганаровай варты

У Мінску ў раёне Палаца Незалежнасці— тэхніка і вайскоўцы. Пакуль невядома, што за мерапрыемства там запланавана.

Фота, дасланае чытачамі парталу TUT.BY

Фота, дасланае чытачамі парталу TUT.BY


З раніцы 23 верасня мінчукі заўважылі незвычайны рух на праспекце Пераможцаў, у раёне Палаца Незалежнасці. Сярод вайскоўцаў заўважылі ў тым ліку і прадстаўнікоў роты ганаровай варты.

У лакальных чатах і тэлеграм-каналах жыхары паведамляюць, што ў ваенныя апранутыя ў парадную форму адзення.

Таксама паведамлялася, што, нібыта, сапраўды 23 верасня адбудзецца інаўгурацыя, і нібыта, на яе звязуць «бюджэтнікаў», якія нават не маюць уяўлення, куды яны едуць.

120091311_766766330812835_2413987891765123276_n.jpg


Афіцыйна пра дату інаўгурацыі не паведамлялася. Варта зазначыць, што 24 верасня святкуецца дзень камсамола Беларусі — з дня яго першага з’езду спаўняецца 100 гадоў.

Невядомае мерапрыемства можа быць звязанае і з гэтай датай.