Дзярждэп ЗША можа вярнуць санкцыі супраць Лукашэнкі
29 красавіка ЗША працягнулі рашэнне аб змякчэнні санкцый у дачыненні да шэрагу беларускіх прадпрыемстваў да 31 кастрычнiка 2016 года. Далей рашэнне будзе залежаць ад некалькіх фактараў, асноўным з якіх стануць вынікі парламенцкіх выбараў.
ЗША разглядаюць сваё рашэнне як стымул для ўраду Беларусі прыняць дадатковыя меры з пункту гледжання захавання правоў чалавека, свабоды СМІ, свабоды грамадзянскай супольнасці, дэмакратычных выбараў, асабліва што тычыцца парламенцкіх выбараў 2016 года.
Сітуацыю з выкананнем правоў чалавека ў Беларусі прадстаўнік Дзярждэпартамента ЗША Марк Тонар назваў "неадназначнай". Паводле яго слоў, нягледзячы на тое, што беларускі ўрад ужо дэманстраваў некаторыя крокі па ўрэгуляванні дадзенай сітуацыі, на гэтым спыняцца рана.
"Сённяшняе рашэнне з'яўляецца стымулам для беларускага ўрада, каб прыняць дадатковыя меры. Калі будзе прагрэс у гэтым кірунку, мы, безумоўна, зробім дадатковыя крокі. Калі не - застаецца варыянт аднаўлення санкцый, калі спатрэбіцца", - заявіў Марк Тонар.
У МЗС Беларусі ўжо назвалі рашэнне амерыканскіх уладаў "крокам у правільным кірунку".
Санкцыі ў дачыненні да шэрагу беларускіх прадпрыемстваў былі ўведзены ў 2006 годзе і з тых часоў неаднаразова падаўжаліся. Абмежаванні дзейнічаюць у адносінах да дзяржаўных прадпрыемстваў "Белнафтахім", "Белшына", "Гродна Азот", "Гродна Хімвалакно", "Лакафарба", "Нафтан", "Полацк-Шкловалакно", а таксама "Беларускі нафтавы гандлёвы дом" і Belneftekhim USA Inc .
29 кастрычніка 2015 года Мінфін ЗША прыняў рашэнне аб частковым змякчэнні санкцый на паўгода (да 30 красавіка 2016 году), дазволіўшы транзакцыі. Пры гэтым, калі сума ўгоды перавышае 10 тыс. даляраў, грамадзяне ЗША абавязаны ставіць у вядомасць кіраванне кантролю замежных актываў Дзярждэпартамента.
Раней Еўрасаюз прыняў рашэнне аб адмене санкцыі ў дачыненні да Беларусі.
Паводле belaruspartisan.org