ЕС працягнуў зброевае эмбарга і санкцыі супраць 4 чыноўнікаў Беларусі
Еўрасаюў 27 лютага прыняў рашэнне падоўжыць на адзін год зброевае эмбарга і санкцыі супраць 4 чыноўнікаў Рэспублікі Беларусь.

Пра гэта піша сайт belnovosti.by са спасылкай на Савет ЕС. У той жа час Беларусі дазволілі продаж абсталявання для біятлона.
У паведамленні гаворыцца, што Савет ЕС 27 лютага вырашыў працягнуць да 28 лютага 2018 году абмежавальныя меры супраць Беларусі. Акрамя эмбарга на зброю, рашэнне ўключае як замарозку сродкаў у банках, так і забарону на наведванне тэрыторыі Еўрасаюза 4 чалавекам, якія ў 1999-2000 гг. мелі дачыненні да справаў аб знікненні апазіцыйных палітыкаў, бізнесмена і журналіста.
Забарона тычыцца былых міністраў унутраных спраў У. Навумава і Ю. Сівакова, кіраўніка прэзідэнцкай адміністрацыі В. Шэймана і камандзіра спецназа Д. Паўлічэнка.