Еўракамісар наведае Беларусь

Камісар па пытаннях еўрапейскай палітыкі суседства і перамовах аб пашырэнні Ёханэс Хан будзе знаходзіцца ў Мінску 30 і 31 кастрычніка з афіцыйным двухбаковым візітам і для ўдзелу ў сустрэчы Асноўнай групы Мюнхенскай канферэнцыі па бяспецы (MSC).

Quelle: pa/Valdrin Xhema/EPA/Valdrin Xhemaj

Quelle: pa/Valdrin Xhema/EPA/Valdrin Xhemaj


На сустрэчы Асноўнай групы MSC Камісар Хан выступіць перад удзельнікамі круглага стала па праблемах транснацыянальнай бяспекі, дзе ён будзе заклікаць да супольнага інклюзіўнага падыходу да вырашэння задач бяспекі, якія стаяць перад усім рэгіёнам – у прыватнасці, шляхам захавання адкрытых каналаў камунікацыі і ўмацавання ўзаемапаразумення.
Падчас афіцыйнага двухбаковага візіта ён сустрэнецца з прэм'ер-міністрам Беларусі Сяргеем Румасам і міністрам замежных спраў Уладзімірам Макеем. Камісар таксама сустрэнецца з праваабаронцамі, прадстаўнікамі грамадзянскай супольнасці і аб'яднання журналістаў.
Паводле прэс-рэлізу