Еўрасаюз увёў санкцыі. У спісе — Лукашэнка, яго сын і кіраўнік КДБ

Пашырыць чорны спіс вырашана «з прычыны сур'ёзнасці сітуацыі ў Беларусі з-за рэпрэсій супраць грамадзянскай супольнасці і апазіцыйных актывістаў», гаворыцца ў дакуменце ЕС. Усім, хто трапіў у спіс, забаронены ўезд на тэрыторыю Еўрасаюза, а іх актывы ў краінах ЕС будуць замарожаныя.



img_2260_logo.jpg

Еўрасаюз пашырыў санкцыйны спіс чыноўнікаў Беларусі на 15 чалавек. Туды ўключаныя Аляксандр Лукашэнка, яго сын, Віктар Лукашэнка, прэс-сакратара Наталля Эйсмант, старшыня Камітэта дзяржбяспекі Беларусі Іван Церцель і іншыя высокія чыноўнікі, паведамляе www.znak.com.

У пастанове ЕС падрабязна тлумачыцца, чаму канкрэтныя прадстаўнікі беларускай улады трапілі туды. Так, Аляксандру Лукашэнку ставяць у віну «жорсткія рэпрэсіі з боку дзяржапарату, праведзеныя да і пасля прэзідэнцкіх выбараў 2020 года, у прыватнасці, нядопуск ключавых кандыдатаў ад апазіцыі, адвольныя арышты, жорсткае абыходжанне з мірнымі дэманстрантамі, а таксама запалохванне і гвалт у дачыненні да журналістаў». Яго сыну Віктару — неафіцыйнае кіраўніцтва сілавымі структурамі Беларусі, а такім чынам — адказнасць за кампанію рэпрэсій і запалохвання.

Прэс-сакратара Наталлю Эйсмант абвінавацілі ў падтрымцы рэпрэсіўнага рэжыму, удзел у кампаніі запалохвання, а таксама ва ўдзеле ў сур'ёзным падрыве дэмакратыі і вяршэнства закона ў Беларусі.

У спіс таксама патрапілі кіраўнік Адміністрацыі прэзідэнта Ігар Сяргеенка, старшыня СК Іван Наскевіч, старшыня камітэта судовых экспертыз Аляксей Волкаў, намеснікі старшыні СК Сяргей Аземша і Андрэй Смаль, кіраўнік Аператыўна-аналітычнага цэнтра пры прэзідэнта Андрэй Паўлючэнка, намеснік міністра інфармацыі Ігар Бузоўскі, камандзір групы "Альфа" Сяргей Зубкоў, былы дзяржсакратар Савета бяспекі Андрэй Раўкоў і старшыня Канстытуцыйнага суда Пётр Міклашэвіч.