Фотафакт. У Нур-Султане рыхтуюцца да адкрыцця новага беларускага пасольства
Аўтар праекта пасольскага гарадка, што месціцца на 8600 квадратных метрах — казахстанская кампанія BAZIS Construction, паведамляюць naviny.by.

Крыніца: bazis.kz
Комплекс займае
тэрыторыю ў 8600 квадратных метраў, з іх плошча забудовы — 2384 квадратныя метры.
У склад беларускага пасольскага гарадка ўваходзяць два 3-павярховыя будынкі
(адміністрацыйны будынак амбасады і жылы дом для супрацоўнікаў) і 2-павярховая
рэзідэнцыя пасла, паведамляецца на сайце забудоўшчыка.
Фасады будынкаў абліцаваныя траверцінам, аформленыя вітражамі. Уваходныя групы будынкаў упрыгожваюць выразныя барэльефы і нацыянальны беларускі арнамент. Тэрыторыя азелянення складае 34,6% ад плошчы ўчастка. Старанна падабраныя шматгадовыя дрэвы і дэкаратыўныя хмызнякі. Для адпачынку на свежым паветры прадугледжаны сучасныя гульнявыя і спартыўныя пляцоўкі.

Крыніца: bazis.kz
Гарадок
знаходзіцца на праспекце Кашкарбаева побач з будынкамі пасольстваў ЗША,
Паўднёвай Карэі і Узбекістана.
Адкрыццё комплексу адбудзецца ў час візіту ў Нур-Султан Аляксандра Лукашэнкі.

Крыніца: bazis.kz
Паводле naviny.by.