G7 сёння ўзгадняе жорсткія санкцыі супраць Расіі
З-за нападу Расіі на Украіну лідары краін "Вялікай сямёркі" (G7) узгодняць жорсткія санкцыі супраць РФ.
Захад павінен
адказаць на агрэсію "адзіным і рашучым чынам". Пра гэта РБК-Украіна паведаміў
адзін з заходніх дыпламатаў.
"Як мы ўжо казалі, саюзнікі і партнёры ўвядуць жорсткія санкцыі супраць Расіі ў выніку гэтага нападу. Лідары G7 збіраюцца сустрэцца сёння, каб узгадніць гэта. Прэзідэнт Пуцін абраў наўмысную вайну, якая прынясе катастрафічныя чалавечыя ахвяры і пакуты", — адзначыў ён.
Паводле яго слоў, толькі Расія нясе адказнасць за смерць і разбурэнні ў выніку нападу на Украіну, і саюзнікі і партнёры па NАТO адкажуць "адзіным і рашучым чынам".
"Злучаныя Штаты, безумоўна, дадуць Украіне больш зброі для самаабароны. Мы можам чакаць абвяшчэння новых санкцый сёння", — дадаў ён.