Раскамнагляд запатрабаваў ад СМІ пісаць пра вайну «толькі паводле афіцыйных расійскіх крыніц»

Раскамнагляд папярэдзіў расійскія СМІ аб адказнасці за публікацыю неправеранай ці недакладнай інфармацыі пры асвятленні вайны Расіі супраць Украіны.

img_1785.jpg

Ведамства запатрабавала ад журналістаў выкарыстоўваць звесткі, «атрыманыя толькі з афіцыйных расійскіх крыніц", піша meduza.io.

Раскамнагляд заявіў, што інфармуе сродкі масавай інфармацыі Расіі і інфармацыйныя рэсурсы, што пры падрыхтоўцы сваіх матэрыялаў і публікацый, якія тычацца “правядзення спецыяльнай аперацыі ў сувязі з сітуацыяй у Луганскай Народнай Рэспубліцы і Данецкай Народнай Рэспубліцы”, яны абавязаны выкарыстоўваць інфармацыю і даныя, атрыманыя імі толькі з афіцыйных расійскіх крыніц.

Раскамнагляд нагадаў, што за распаўсюд няправільнай інфармацыі расійскім заканадаўствам прадугледжаная адміністрацыйная адказнасць у выглядзе штрафу да пяці мільёнаў рублёў, а таксама неадкладнае блакаванне інфармацыйных матэрыялаў.