Ганна Канапацкая падала заяўку на ўдзел у праймерыз і стала пятым прэтэндэнтам на адзінага кандыдата
Экс-дэпутатка Ганна Канапацкая падала заяўку на ўдзел у праймерыз па выбары адзінага кандыдата ад апазіцыі. Пра гэта TUT.BY паведаміў каардынатар кампаніі Ігар Барысаў.
Канапацкая стала пятым афіцыйным кандыдатам на «адзінага». Да яе заяўкі падалі сустаршыні БХД Павал Севярынец і Вольга Кавалькова, кіраўнік руху «За Свабоду» Юрась Губарэвіч і кіраўнік АГП Мікалай Казлоў.
Нагадаем, прыём заявак на ўдзел у праймерыз заканчваецца ўвечары 16 лютага. Канчатковы спіс прэтэндэнтаў плануюць абвясціць 4 сакавіка.
Згодна з правіламі ўдзелу ў праймерыз, кожны прэтэндэнт павінен зрабіць унёсак у эквіваленце 500 еўра і выступаць за:
- незалежнасць Беларусі і супраць дыктатуры;- абарону сацыяльных і эканамічных правоў грамадзян;- выхад з АДКБ і дагавора аб Саюзнай дзяржаве;- развіццё беларускай мовы і культуры;- свецкасць дзяржавы — павінен паважаць правы вернікаў і не выступаць з заявамі, «якія супярэчаць традыцыйным поглядам на сям'ю і грамадства».