Хапун на Дзень беларускай салідарнасці

Некалькі дзсяткаў чалавек былі затрыманы спецназаўцамі ўвечары 16 кастрычніка на Кастрычніцкай плошчы сталіцы. У Дзень беларускай салідарнасці палітыкі і грамадскія дзеячы выйшлі ў цэнтр Мінска, каб выказаць падтрымку палітзняволеным маладафронтаўцу Арцёму Дубскаму і былым ваўкавыскім прадпрымальнікам Мікалаю Аўтуховічу і Уладзіміру Асіпенку.



602d1305678a8d5fdb372271e980da6a.jpeg

Некалькі дзсяткаў чалавек былі затрыманы спецназаўцамі ўвечары 16 кастрычніка на Кастрычніцкай плошчы сталіцы. У Дзень беларускай салідарнасці палітыкі і грамадскія дзеячы выйшлі ў цэнтр Мінска, каб выказаць падтрымку палітзняволеным маладафронтаўцу Арцёму Дубскаму і былым ваўкавыскім прадпрымальнікам Мікалаю Аўтуховічу і Уладзіміру Асіпенку.
Каля сарака чалавек ледзьве паспелі дастаць партрэты вязняў, як на плошчы з’явілася ўтрая больш спецназаўцаў у чорных кашулях, а таксама два аўтобусы з зацемненымі шыбамі . За некалькі секунд яны схапілі ўсіх, хто стаяў з партрэтамі, і закінулі іх у аўтобусы. Некалькі чалавек паспрабавалі сесці на зямлю, але гэта не дапамагло – іх таксама запхнулі ў спецтранспарт. Сярод затрыманых былі: старшыня Аб’яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька, каардынатар Еўрапейскай кааліцыі Міакалай Статкевіч, актывісты моладзевых дэмакратычных арганізацый Міхась Пашкевіч, Павал Юхневіч, Наста Палажанка, Андрэй Крэчка, Мікола Дземідзенка і многія іншыя.  Як стала вядома журналістам, Анатоля Лябедзьку ў аўтобусе збілі да крыві.
Усіх затрыманых адвезлі ў Цэнтральны РУУС Мінска. 
Супрацоўнікі правахоўных органаў перашкаджалі фотакарэспандэнтам і тэлеаператарам весці здымкі, некаторых  журналістаў моцна штурхалі.  Такім чынам улады “адзначылі чацвёртую гадавіну з першага Дня салідарнасці, які ініцыявала грамадзянская кампанія “Мы помнім 16 кастрычніка 2005 году.
Сілавыя меры па нейтралізацыі работы фота- і відэажурналістаў аказаліся эфектыўнымі: зафіксаваць моманты разгону акцыі салідарнасці нікому з іх не ўдалося
Фотаздымкі з плошчы Юрыя Дзядзінкіна