Інаўгурацыя Лукашэнкі — частка «сочынскага плану»?

Еўрадэпутат Пятрас Аўштравічус, дакладчык Еўрапарламенту па Беларусі, сказаў Deutsche Welle, што інаўгурацыя Аляксандра Лукашэнкі — гэта частка дамоўленасцяў паміж Лукашэнкам і Уладзімірам Пуціным падчас іх сустрэчы ў Сочы 14 верасня.

Фота прэс-службы Лукашэнкі

Фота прэс-службы Лукашэнкі


«Я думаю, мы бачым рэалізацыю сочынскага плану. Тое, пра што дамовіліся (у Сочы. — РС), да гэтага часу трымаюць у таямніцы ад нас. Толькі дзякуючы падтрымцы Пуціна Лукашэнка адважыўся пайсці на інаўгурацыю, хоць народ яго адрынуў і не лічыць легітымным», — адзначыў Аўштравічус.
Еўрадэпутат лічыць, што пасля інаўгурацыі будуць зробленыя іншыя крокі з «сочынскага плану», пра якія грамадскасць пакуль ня ведае. «Але тое, што гэтыя два чалавекі (Лукашэнка і Пуцін. — РС) вырашылі і цяпер рэалізуюць, — гэта не прынясе нічога добрага ні Беларусі, ні Еўропе. Гэта паставіць пад пагрозу існаванне Беларусі, стабільнасць у Еўропе і рэгіянальную бяспеку», — дадаў Аўштравічус.