«Інфляцыя». ЦВК павысіў колькасць тых, хто галасаваў за папраўкі ў Канстытуцыю, адразу на 17%

ЦВК Беларусі зацвердзіў вынікі рэферэндуму па ўнясенні паправак у Канстытуцыю, рэзка павялічыўшы колькасць тых, хто прагаласаваў за прыняцце паправак у параўнанні з папярэднімі вынікамі галасавання.

referendum4_1_logo_1.jpg


На наступны дзень пасля рэферэндуму ЦВК РБ паведаміў, што па папярэдніх даных за папраўкі прагаласавалі 65,2%.

Як правіла, папярэднія і канчатковыя даныя не моцна адрозніваюцца адзін ад аднаго. Але, мабыць, беларускія ўлады палічылі 65% недастатковым узроўнем «падтрымкі», і рэзка ўзнялі паказчыкі.

Сёння ЦВК Беларусі агучыў канчатковую лічбу «за» — 82,86% выбаршчыкаў.

«Інфляцыя, аднак...», — каментуе гэтую лічбу АФН.