Яцэнюк: правакацыі на Банкавай арганізавала дзеючая ўлада (відэа)
Правакацыі на Банкавай арганізавала дзеючая ўлада — каб атрымаць падставы для ўвядзення надзвычайнага становішча і разгону Еўрамайдана. Пра гэта заявіў Арсень Яцэнюк, лідар фракцыі ВА " Бацькаўшчына " падчас брыфінгу ў Доме прафсаюзаў. Яцэнюк зноў падкрэсліў, што акцыі апазіцыі носяць мірны характар.
"Мы ведаем, што Януковіч хоча склікаць СНБА і ўводзіць надзвычайнае становішча ў краіне. Ён ініцыяваў правакацыі каля адміністрацыі прэзідэнта. Украінская апазіцыя не мае нічога агульнага са збіццём каля адміністрацыі прэзідэнта ў нас толькі мірная акцыя і любыя правакацыі, зробленыя выключна па ўказанні прэзідэнта і сакратара СНБА Андрэя Клюева".
Паводле .5.ua