Яшчэ адна высокая цана, якую заплаціць Беларусь за прагу ўлады правадыра

Былы часовы павераны ў справах Беларусі ў Швейцарыі Павел Мацукевіч пракаментаваў увядзенне гэтай краінай санкцый у дачыненні да Аляксандра Лукашэнкі і набліжаных да яго.

bridge_3491406_1280.jpg


«Не бяруся судзіць аб ступені ўздзеяння на Лукашэнку і іншых асобаў, на якіх яны накіраваны. А вось іх негатыўны эфект для рэпутацыі нашай краіны можа быць доўгайграючым і разбуральным, нават нягледзячы на "кропкавы" характар санкцый, — напісаў Мацукевіч. — Гэта ў нас рэпутацыя ўсё яшчэ пусты гук, а там, у Швейцарыі, яна гудзе званым звонам.
Лукашэнка сыдзе і санкцыі здымуць, а благая слава пра Беларусь можа яшчэ гадамі звінець у швейцарскіх вушах як супрацьпаказанне да любога супрацоўніцтва з намі.
Дэградацыя і разбурэнне шматспадзеўных адносін са Швейцарыяй да санкцый — яшчэ адна высокая цана ўпартасці ў гвалце і прагі ўлады правадыра, якую плаціць наша краіна.
Былы дыпламат кажа пра ўпушчаны шанец: "Усё магло быць зусім інакш. Цяпер у вышэйшым кіраўніцтве Швейцарыі ўпершыню склалася па-сапраўднаму ўнікальная сітуацыя, калі самыя важныя пасады занялі людзі, уцягнутыя ў арбіту беларуска-швейцарскага супрацоўніцтва".
Павел Мацукевіч распавёў, што добра ведаюць беларускую тэматыку выбраныя на 2021 год федэральны прэзідэнт Швейцарыі Гі Пармелін, віцэ-прэзідэнт Ін'яцыа Касіс і кіраўнік парламента Андрэас Эбі.
Былы дыпламат лічыць, што з улікам гэтага фактару ў беларуска-швейцарскіх адносінах магла наступіць залатая эра.
"Калі б, вядома, не ўвесь гэты пагібельны і панылы змрок восені «патрыярха», якая зацягнулася, не шкадуючы ні людзей, ні тым больш, магчымасцяў", — адзначыў Мацукевіч.
belaruspartisan.by