Яшчэ адзін беларускі дыпламат выступіў у падтрымку пераменаў
Павел Мацукевіч некалькі гадоў узначальваў амбасаду Беларусі ў Швейцарыі.

Здымак з ФБ Паўла Мацукевіча
«Падтрымліваць кіраўніка дзяржавы, які з гаранта бяспекі і суверэнітэту ператвараецца ў галоўную пагрозу, лічу для сябе як грамадзяніна і дыпламата здрадай Радзіме і нацыянальным інтарэсам. Лукашэнка павінен сысці, — напісаў ён на сваёй старонцы ў «Фэйсбуку» з хэштэгам «Сыходзь».
Павел Мацукевіч быў часовым павераным у справах Беларусі ў Швейцарскай Канфедэрацыі з сакавіка 2016 года і да нядаўняга часу.