Еўракамісія: Удзел Украіны ў Мытным саюзе несумяшчальны з еўраінтэграцыяй

Збліжэнне Украіны з Мытным саюзам Беларусі, Казахстану і Расіі і Пагадненне аб асацыяцыі Украіны—ЕЗ з’яўляюцца несумяшчальнымі, заяўляюць у Еўрапейскай камісіі.



87cb520f_866f_4129_8785_325fd4d5886a_w268_r1.jpg

Каментуючы агенцтву «Інтэрфакс» магчымы сцэнар развіцця ў выпадку поўнай або частковай інтэграцыі Кіева з Мытным саюзам, у Еўракамісіі растлумачылі, што ў гэтым выпадку Украіна «павінна выбіраць, з якімі правіламі выраўноўваць сваё заканадаўства — ці з тым, якое звязана з заканадаўствам ЕЗ , або з тым, якое прымяняюцца ў рамках Мытнага саюза».
 


У Еўракамісіі канстатуюць, што «сцэнар поўнай інтэграцыі Украіны з Мытным саюзам створыць сур’ёзныя праблемы». «Украіна не зможа праводзіць і рэалізоўваць якую-небудзь самастойную двухбаковую гандлёвую палітыку, перадаўшы свой суверэнітэт Мытнаму саюзу па пытаннях у сферы тарыфаў і іншых ключавых камерцыйных пытаннях», — растлумачылі ў Еўракамісіі.
 


Акрамя таго, у Еўракамісіі таксама падкрэсліваюць, што «нават частковае далучэнне да Мытнага саюзу, якое ўплывае на ўкраінскія тарыфы ці яе нарматыўныя рамкі, звязаныя з гандлем, будзе праблематычным».
 


У Брусэлі нагадалі, што Пагадненне аб паглыбленай і ўсёабдымнай зоне свабоднага гандлю з Украіны накіравана на «дасягненне поўнай і эфектыўнай гандлёвай інтэграцыі паміж двума рынкамі, падымаючы адпаведныя мытныя тарыфы і квоты, а таксама падаючы аснову для гарманізацыі заканадаўства, норм і правіл у розных гандлёвых сектарах».

Паводле Радыё Свабода