Юрась Губарэвіч: Наўрад ці адбудуцца нейкія змены ў дачыненнях Літвы і Беларусі

Уступленне на пасаду прэзідэнта Літвы Гітанаса Наўседы наўрад ці паўплывае на будучыя стасункі Літвы і Беларусі, — такое меркаванне выказаў старшыня Руху «За Свабоду» Юрась Губарэвіч, каментуючы цырымонію інаўгурацыі новага кіраўніка краіны-суседкі Беларусі.

Фота: DELFI

Фота: DELFI

“Наўседа — прафесійны эканаміст, таму часцей абапіраецца на прагматызм, але асноўныя праблемы ў стасунках Літвы з нашай краінай застаюцца ранейшымі”, — кажа Юрась Губарэвіч.

— Перадвыбарчая рыторыка не сведчыла пра тое, што будуць адступленні ад пытанняў дэмакратыі. Бо Літва ў гэтым, напэўна, найбольш зацікаўленая як сусед Беларусі. Таксама я думаю, што з павесткі дня не сыдзе пытанне і будаўніцтва Астравецкай атамнай электрастанцыі. Па гэтым пытанні ў літоўскім грамадстве ёсць кансэнсус. Яно будзе стаяць дастаткова востра ў часе будаўніцтва і ўводу ў эксплуатацыю. Канешне, асноўны ўплыў на палітычнае рашэнне аказвае не столькі асоба прэзідэнта, а колькі раскладка ў парламенце, а як вядома, яна не змянілася.

Пасля прынясення прэзідэнскай прысягі, якое адбылося сёння, 12 ліпеня, у літоўскім парламенце, Наўседа вылучыў ключавыя паказчыкі краіны на будучыя пяць гадоў, сярод якіх: зніжэнне няроўнасці даходаў насельніцтва, разрыву паміж рэгіёнамі і павышэнне якасці адукацыі.

ПаводлеБеларускае Радыё Рацыя