Каля Чырвонага Касцёлу адбылася малітва за незалежнасць Беларусі
У 12.00 каля Чырвонага касцёлу распачалася малітва за незалежнасць Беларусі, прымеркаваная да прыняцця Дэкларацыі аб суверэнітэце Беларусі, якая адбылася 29 год таму.

Фота са стрыму блогера "Шэры Кот"
На акцыю ў праліўны дождж сабралося 14 чалавек: актывістка Ганна Шапуцька і іншыя. Акцыю здымаў "ціхар" з камерай.
Стрым вёў блогер Шэры Кот. Журналістаў на месцы акцыі заўважана не было.
У гэты раз акцыя абышлася без затрыманняў. Скончылася малітва каля 13.40.
Нагадаем, сёння зранку міліцыянты ўварваліся ў кватэру актывіста Іларыёна Трусава, адабралі ў ягонага дзеда ключы, зачынілі кватэру звонку і заявілі што будуць пільнаваць яго да 13.00 — каб той не трапіў на акцыю.
Па матэрыялах СМІ і сацсетак.