Камюніке амбасады Польшчы
Канфлікт паміж афіцыйным і неафіцыйным Саюзамі палякаў у Беларусі набыў міжнародны характар. Амбасада Польшчы звяртае ўвагу беларускіх СМІ на неадпаведнасць звестак, пададзеных некаторымі
беларускімі тэлеканаламі.
Камюніке
для сродкаў масавай інфармацыі
Канфлікт паміж афіцыйным і неафіцыйным Саюзамі палякаў у Беларусі набыў міжнародны характар. Амбасада Польшчы звяртае ўвагу беларускіх СМІ на неадпаведнасць звестак, пададзеных некаторымі
беларускімі тэлеканаламі.
Камюніке
для сродкаў масавай інфармацыі
У апошні месяц “Першы канал Нацыянальнай дзяржаўнай тэлерадыёкампаніі Рэспублікі Беларусь змясціў у галоўных інфармацыйных праграмах, трансліруемых у 21.00 гадзіну, (у блоках,
прысвечаных, у прыватнасці, “Саюзу палякаў у Беларусі) інфармацыю, якая выразна не адпавядае рэчаіснасці, напрыклад:
1. Інфармацыю аб намеры адарваць і далучыць да Польшчы “цэлыя азначаныя рэгіёны Беларусі на правах усходніх тэрыторый.
2. Інфармацыю аб недахопе ў Польшчы школ для беларускай меншасці, інфармацыю пра паланізацыю і праследаванні беларускай меншасці ў Рэспубліцы Польшча.
3. У інфармацыі пра “паланізацыю і “праследаванні польскімі ўладамі беларускай нацыянальнай меншасці быў выкарыстаны тэрмін
“этнацыд – напэўна па аналогіі з генацыдам.
У якасці каментарыя няхай паслужыць паведамленне, што ў Польшчы дзейнічаюць у сучасны момант 20 базавых школ, 14 гімназій і некалькі ліцэяў, у якіх прадметы выкладаюцца на беларускай мове.
Цыклічна падобная інфармацыя з’яўлялася таксама ў інфармацыйных праграмах “ОНТ (Другі нацыянальны канал).
Публікацыя палемічных матэрыялаў дапускаецца і знаходзіцца ў межах журналісцкай этыкі, аднак змяшчэнне несапраўднай інфармацыі альбо сумніўнай у значэнні кантэксту ёсць не толькі дрэнным звычаем, але
і злачынствам у святле беларускага заканадаўства. Шэраг несапраўдных дадзеных, прадстаўленых да публічнага ведама, можна было лёгка праверыць.
Канфлікт вакол “Саюза палякаў у Беларусі заслугоўвае добрасумленнага аналізу і аб’ектыўнай інфармацыі ў дзяржаўных сродках масавай інфармацыі Рэспублікі
Беларусь.
З вялікай занепакоенасцю і шкадаваннем мы ўспрымаем антыпольскую прапагандысцкую кампанію, прапанаваную Беларускім дзяржаўным тэлебачаннем, і ацэньваем яе як дрэнны курс у дыялогу паміж
нашымі дзяржавамі.
Павел Марчук - Першы сакратар амбасады Рэспублікі Польшча
e-mail:pawel.marczuk@msz.gov.pl
http://www.minsk.polemb.net