Канада збіраецца скасаваць санкцыі супраць Беларусі

Улады Канады маюць намер зняць з Беларусі санкцыі, накладзеныя на яе ў снежні 2006 года, гаворыцца ў заяве на сайце ўрада краіны. Як адзначаецца, рашэнне прынята ўслед за аналагічным крокам з боку ЗША і Еўрасаюза.

83b4633c016f0c682454c97c5b7ea960.jpeg


Канада матывуе сваё рашэннем тым, што, на іх думку, у Беларусі апошнім часам адбываюцца пазітыўныя змены ў палітычнай і грамадскай сферах.
У прыватнасці, канадскія ўлады кажуць пра высокі ўзровень правядзення прэзідэнцкіх выбараў у кастрычніку 2015 года, што, як яны лічаць, прадэманстравала прыхільнасць Мінска міжнародным нормам права.
Паведамляецца, што ў апошні час у Беларусі былі вызваленыя палітвязні.
Канада таксама прызнае канструктыўную ролю Мінска ў садзейнічанні перамовам з мэтай ўрэгулявання ўкраінскага канфлікту.
Як падкрэсліваецца ў заяве канадскага ўрада, пакуль ідзе працэдура выдалення Беларусі з санкцыйных спісаў, Канада дазваляе экспарт у Беларусь тавараў і тэхналогій, якія не пазначаныя ў пераліку экспартнага кантролю.
Паводле BBC