Карэспандэнтак Свабоды і Белсату будуць судзіць у Оршы
Усяго ў Оршы сёння былі затрыманыя 8 чалавек, з іх два журналісты: Галіна Абакунчык і Кацярына Бахвалава, якая вяла жывы рэпартаж з акцыі ў Оршы для тэлеканалу Белсат.
Затрыманую пасля «Маршу недармаедаў» у Оршы карэспандэнтку Свабоды
Галіну Абакунчык будуць судзіць заўтра ў Аршанскім судзе. Ноч яна
правядзе ў ізалятары часовага ўтрыманьня. Пра гэта паведаміў Свабодзе
дзяжурны Аршанскага РАУС.
Галіна Абакунчык была затрыманая сёння а 14.20 па
заканчэньні акцыі пратэсту ў Оршы міліцыянтамі ў цывільным і ў форме,
якія не прадставіліся. Галіна вяла жывы рэпартаж з акцыі. Як распавялі
сведкі здарэння, у пастарунак яе даставіў супрацоўнік у цывільным.
Галіна запатрабавала, каб супрацоўнікі прадставіліся і патлумачылі
прычыны затрымання. Гэтага яны не зрабілі. Пры гэтым у Галіны сілай,
прыціснуўшы да сцяны, забралі тэлефон, не далі звязацца з рэдакцыяй.
Пасля знаходжання ў пастарунку «Бабінічы» Галіну даставілі ў галоўны
будынак РАУС для «высвятлення асобы». Допыт доўжыўся каля 6 гадзін. У
Галіны было з сабою пасведчаньне МЗС Беларусі аб акрэдытацыі і пашпарт.
У чым абвінавачваецца Галіна Абакунчык, у РАУС не змаглі патлумачыць.
Усяго ў Оршы сёння былі затрыманыя 8 чалавек, з іх два журналісты: Галіна Абакунчык і Кацярына Бахвалава, якая вяла жывы рэпартаж з акцыі ў Оршы для тэлеканалу Белсат.