КХП-БНФ падала заяўку на шэсце і мітынг у Курапатах

Кансерватыўна-хрысціянская партыя БНФ падала заяўку на правядзенне 3 лістапада ў Мінску традыцыйнага шэсця і мітынгу ў месцы згубы ахвяраў сталінскіх рэпрэсій ва ўрочышчы Курапаты з нагоды дня памінання продкаў «Дзяды», перадае Радыё Свабода.

23314410_10214557404670308_1470177344_o_logo_1_logo_1.jpg

13 кастрычніка ў Мінску адказны сакратар КХП-БНФ і кіраўнік грамадзкай дырэкцыі народнага мэмарыялу Курапаты Алесь Чахольскі на сустрэчы з прадстаўнікамі сталічных і рэгіянальных ініцыятываў па мемарыялізацыі месцаў масавага знішчэння людзей у часы сталінізму паведаміў, што акцыя «адбудзецца нягледзячы ні на што».
«Мы не можам здаць гэтае мерапрыемства. Плата, няплата — гэта іншая тэма», — падкрэсліў ён.
Чахольскі прапанаваў прадстаўнікам рэгіянальных ініцыятываў сабраць сваіх актывістаў і далучыцца да мінскай акцыі на «Дзяды» з расцяжкамі, на якіх былі б указаны назвы месцаў масавых расстрэлаў, мемарыялізацыяй якіх яны займаюцца. Такім чынам, на яго думку, будзе паказана, «што прыяжджаюць людзі з усёй Беларусі і колькі такіх месцаў у краіне».
Заяўку на правядзенне традыцыйнага шэсця і мітынгу ў Лошыцкім яры ў памяць аб ахвярах сталінскіх рэпрэсій актывісты КХП-БНФ пакуль не падавалі. «Нам важна ў першую чаргу правесці „Дзяды“ у Курапатах. Акрамя таго, у Лошыцкім яры можа быць іншы фармат», — цытуе БелаПАН адказнага сакратара партыі.