Кіраўнік «Адзінай Расіі» папрасіў Пуціна аказаць дапамогу «ваеннай прадукцыяй» так званым «ДНР» і «ЛНР»

Кіраўнік фракцыі «Адзіная Расеія» ў Дзярждуме РФ Уладзімір Васільеў выказаў занепакоенасць пытаннем абароны жыцця расійскіх грамадзян і суайчыннікаў, якія жывуць на тэрыторыях так званых «ДНР» і «ЛНР», перадае ТАСС.

«Адзінарос» Васільеў просіць узброіць сепаратыстаў?

«Адзінарос» Васільеў просіць узброіць сепаратыстаў?


Фракцыя «Адзіная Расія» звярнулася да кіраўніцтва РФ з просьбай аказаць дапамогу так званым Луганскай і Данецкай «народным рэспублікам» і паставіць на іх тэрыторыю ваенную прадукцыю, неабходную для «стрымлівання агрэсіі і абароны грамадзян». Пра гэта 26 студзеня паведаміў кіраўнік фракцыі «Адзіная Расія» ў Дзяржаўнай думе Уладзімір Васільеў.
«Мы звяртаемся да кіраўніцтва нашай краіны з просьбай аказаць дапамогу Луганскай і Данецкай рэспублікам у выглядзе паставак неабходнай для стрымлівання агрэсіі ваеннай прадукцыі, а таксама прыняць усе неабходныя меры для захавання бяспекі грамадзян», — адзначыў Васільеў.
«Нас турбуе пытанне абароны жыцця расійскіх грамадзян і суайчыннікаў, якія пражываюць на тэрыторыі ДНР і ЛНР. У Савеце Думы, у фракцыі, у партыі мы кансультаваліся па гэтым пытанні і прыйшлі да разумення, што не можам кінуць людзей на волю кіеўскага рэжыму», — дадаў Васільеў.