Кітай акажа Беларусі бязвыплатную вайсковую дапамогу
З 25 па 29 траўня праходзіць афіцыйны візіт міністра абароны Беларусі Андрэя Раўкова ў Кітай. Беларускі чыноўнік абмеркаваў з прадстаўнікамі ўладаў Кітаю вынікі і перспектывы развіцця беларуска-кітайскай супрацы ў вайсковай сферы.
![kitaj_wojska_article_big.jpg kitaj_wojska_article_big.jpg](/img/v1/news/full/kitaj_wojska_article_big.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Па выніках сустрэч з намеснікам старшыні Цэнтральнага ваеннага савету КНР Фанам Чанлунам (Fan Changlong) і міністрам абароны КНР Чанам Ваньцюанем(Chang Wanquan) беларускае і кітайскае міністэрствы абароны падпісалі пагадненне аб бязвыплатнай вайсковай дапамозе Беларусі з Кітаю, паведамляе telegraf.by.
Андрэй Раўкоў таксама ўсклаў вянок да помніка Народным героям, наведаў прадпрыемства аэракасмічнай карпарацыі і трэцюю дывізію аховы пекінскага гарнізону.