Крызіс у адносінах Беларусі і ЕС: Лукашэнка кліча на дапамогу Царкву

Аляксандр Лукашэнка разлічвае на тое, што каталіцкая царква будзе граць больш актыўную ролю ў стабілізацыі адносін Беларусі і Заходняй Еўропы. Аб гэтым кіраўнік дзяржавы заявіў 9 красавіка падчас сустрэчы з надзвычайным і паўнамоцным паслом суверэннага ваеннага Мальтыйскага ордэна ў Беларусі Паўлем Фрыдрыхам фон Фурхерам.  Цяперашняя сустрэча мальтыйскага дыпламата з Аляксандрам Лукашэнкам звязана з завяршэннем дыпламатычнай місіі Паўля Фрыдрыха фон Фурхера ў Беларусі, паведамляе БелТА.



Аляксандр Лукашэнка разлічвае на тое, што каталіцкая царква будзе граць больш актыўную ролю ў стабілізацыі адносін Беларусі і Заходняй Еўропы.

Аб гэтым кіраўнік дзяржавы заявіў 9 красавіка падчас сустрэчы з надзвычайным і паўнамоцным паслом суверэннага ваеннага Мальтыйскага ордэна ў Беларусі Паўлем Фрыдрыхам фон Фурхерам. 

Цяперашняя сустрэча мальтыйскага дыпламата з Аляксандрам Лукашэнкам звязана з завяршэннем дыпламатычнай місіі Паўля Фрыдрыха фон Фурхера ў Беларусі, паведамляе БелТА.

"Вядома, скажу шчыра, мы разлічвалі на большае ў супрацоўніцтве з каталіцкай царквой. Мы лічым, што каталіцкая царква відавочна не дапрацоўвае ў наладжванні адносін Беларусі з Заходняй Еўропай, я нават не кажу ў цэлым аб Еўрапейскім саюзе, вядома, хто там першую скрыпку грае. Таму нам бы хацелася праз вас данесці гэты сігнал", — заявіў Аляксандр Лукашэнка, звяртаючыся да мальтыйскага амбасадара.

Паводле слоў прэзідэнта, Мальтыйскі ордэн у Святым троне мае сур'ёзны ўплыў. "Там ёсць шмат уплывовых людзей, якія павінны ўрэшце паглядзець, што ж адбываецца паміж краінай, дзе другая па велічыні на постсавецкай прасторы канфесія каталіцкая і дзе жывуць добрыя людзі, якія хочуць жыць у дружбе з Заходняй Еўропай", — заявіў Аляксандр Лукашэнка.

Прэзідэнт таксама падзякаваў Паўлю Фрыдрыху фон Фурхеру за плённую працу ў Беларусі. Па словах Лкуашэнкі, яму б хацелася, каб усе заходнія амбасадары працавалі ў такім жа ключы, наладжваючы добрыя адносіны з Беларуссю.

"Вы пакінулі тут прыемны і значны след сваёй дзейнасці. У адрозненне ад сваіх калегаў, заходніх паслоў, вы той чалавек, які імкнецца ўсяляк дапамагчы Беларусі і рабіў усё на карысць беларускага народа", — падкрэслівае Аляксандр Лукашэнка.

У сваю чаргу Паўль Фрыдрых Фон Фурхер запэўніў кіраўніка беларускай дзяржавы ў тым, што Мальтыйскі ордэн у рамках сваіх магчымасцяў будзе садзейнічаць дыялогу Беларусі і Заходняй Еўропай.

Паводле telegraf.by