ЛДП выступіла супраць увядзення «падаткаў на аўто і дармаедаў»
Ліберальна-дэмакратычная партыя выступае супраць рэалізацыі ініцыятыў улад па ўвядзенні пошліны на права ўдзелу транспартнага сродку ў дарожным руху. Аб гэтым заявіў намеснік старшыні партыі Алег Гайдукевіч 14 лістапада на прэс-канферэнцыі ў Мінску.
Нагадаем, 12 лістапада на сумесным пасяджэнні некалькіх парламенцкіх камісій у Палаце прадстаўнікоў было заяўлена, што ўрад прапрацоўвае пытанне аб увядзенні дзяржаўнай пошліны за выдачу дазволу
на допуск транспартнага сродку да ўдзелу ў дарожным руху. Таксама падрыхтаваны праект дакумента, які прадугледжвае ўвядзенне падатку на дармаедаў.
На яго думку, з такой ініцыятывай мог выступіць «толькі чыноўнік, які атрымлівае некалькі тысяч долараў, а не просты рабочы».
Таксама Гайдукевіч заявіў, шо ЛДП не можа падтрымліваць ініцыятыву па ўвядзенні падатку на беспрацоўных.
Ён не разумее, чаму супраць увядзення гэтых падаткаў не выказаўся ніводзін дэпутат Палаты прадстаўнікоў. «Менавіта яны цяпер павінны былі б выказацца ў інтарэсах сваіх
выбаршчыкаў», — мяркуе ён.
belapan.com