«Людзьмі звацца». З МЗС у знак пратэсту звольнілася консул Беларусі ў Мюнхене
Пра гэта консул Генеральнага консульства РБ у Мюнхене Наталля Хвастова паведаміла ў сваёй службовай запісцы: «У сувязі з тым, што праца ўсіх дзяржаўных органаў РБ больш не грунтуецца на прынцыпах, замацаваных у законе». Фота апублікаваў тэлеграм-канал беларускіх дыяспар, піша «Еўрарадыё».
«Людзьмі звацца...», — так падвяла вынікі сваёй працы Хвастова.
Нагадаем, што звальненні з беларускага МЗС у знак
пратэсту — распаўсюджаная практыка. У 2020 і 2021 гадах з МЗС звольніліся
дзясяткі чыноўнікаў. У адстаўку сышлі як супрацоўнікі Цэнтральнага апарата МЗС,
так і замежных устаноў Беларусі пры Еўрапейскім звязе, Латвіі, Польшчы, Індыі,
ААЭ і іншых краін.