Лукашэнка прызнаў наяўнасць эканамічнага крызісу ў Беларусі
"Менавіта ў эканоміцы гарантыя нашай незалежнасці, заклад міру і падмурак будучага. І менавіта эканоміка перажывае сёння не лепшыя часы.", — заявіў Аляксандр Лукашэнка ў штогадовым пасланні беларускаму народу і парламенту 29 красавіка.
"Мы не так даўно супакоілі сітуацыю на валютным рынку, але тэмпы росту эканомікі скараціліся Многія нашы прадпрыемствы загружаны прадукцыяй і не знаходзяць збыту, — адзначыў Лукашэнка. У грамадстве, сродках масавай інфармацыі простымі людзьмі ўсё часцей абмяркоўваюцца агульныя пытанні: ... Чаму тыя абяцанні аб сярэдняй зарплаце ў краіне, якія ўлада публічна давала людзям, так і засталіся нявыкананымі? Чаму буксуе наша прамысловасць, нягледзячы на значную дапамогу дзяржавы і пастаянную ўвагу на ўсіх узроўнях улады ".
"Але галоўнае, людзі чакаюць адказу на ключавыя пытанні: Што будзе далей? Што будзе з курсам рубля і цэнамі? Што будзе з працоўнымі месцамі як на дзяржпрадпрыемствах, так і ў прыватным сектары? Што новага прапануе ўлада ў адказ на відавочныя крызісныя з'явы ў нашай эканоміцы і ў эканоміцы нашых суседзяў?" — сказаў Лукашэнка.
Паводле яго слоў, гэта складаныя і часта непрыемныя пытанні, і лягчэй за ўсё было б адысці ад іх і зрабіць выгляд, што нічога не адбываецца. "Але па-сапраўднаму моцная палітыка заснавана на шчырасці. Сумленнае прызнанне праблемы — гэта палова яе рашэння. Мы заўсёды ішлі гэтым шляхам: .... Шляхам прамой, шчырай размовы ўлады і народа. І надалей не будзем адступаць ад гэтага правіла. Ніякага папулізму, хоць і год няпросты, вельмі важны", — заявіў беларускі кіраўнік.
Лукашэнка пералічыў прычыны крызісных з'яў у эканоміцы: "Санкцыі супраць галоўнага нашага партнёра, падзенне коштаў на нафту, дэвальвацыя расійскага рубля, звужэнне расійскага рынку
— усё гэта прывяло да натуральнага і рэзкага падзення збыту прадукцыі на рынках нашых ключавых партнёраў ...Праблемы суседзяў неадкладна становяцца нашымі ўласнымі, і гэта аб'ектыўны
бок крызісных з'яў ...Ёсць і яшчэ адна прычына нашых праблем : якасць і прадукцыйнасць працы. Яны не заўсёды канкурэнтныя".
Сёння Аляксандр Лукашэнка выступае з пасланнем да народа і парламента. Выступ кіраўніка дзяржавы транслюецца ў прамым эфіры па тэлеканале "Беларусь 1" і Першым нацыянальным канале Беларускага радыё.