Лукашэнка склікае пазачарговую сесію Савета Рэспублікі

Аляксандр Лукашэнка даручыў склікаць 14 жніўня ў Мінску пятую пазачарговую сесію Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу.



kd1vt4_w465h262.jpg

Гэта прадугледжана ўказам ад 11 жніўня 2014 г №409, апублікаваным 13 жніўня на Нацыянальным прававым партале. Указ уступае ў сілу з дня яго падпісання.

Як сказана ў дакуменце, пазачарговая сесія склікаецца для вырашэння пытання аб дачы згоды на ажыццяўленне крымінальнага пераследу ў дачыненні да члена Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь і разгляду пры неабходнасці іншых пытанняў.

Як паведамляў Тэлеграф, у сувязі з матэрыяламі, што паступілі з праваахоўных органаў член Савета Рэспублікі Віталь Кастагораў у адпаведнасці з артыкулам 47 закона "Аб статусе дэпутата Палаты прадстаўнікоў, члена Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь" пазбаўлены недатыкальнасці.

telegraf.by