Лукашэнка вызваліў Радзькова ад пасады памочніка прэзідэнта

Аляксандр Лукашэнка вызваліў Аляксандра Радзькова ад пасады памочніка прэзідэнта Беларусі па стане здароўя. Адпаведнае распараджэнне Лукашэнка падпісаў 18 мая, паведамляе прэс-служба прэзідэнта.



88a24ddc107f07618d7d6008c75a0a4b_w400_h266_q95.jpg

Аляксандр Радзькоў нарадзіўся 1 ліпеня 1951 г у вёсцы Вотня (Быхаўскі раён, Магілёўская вобласць).
Займаў пасаду міністра адукацыі Беларусі ў 2003-2010 гадах.
З 2011 па 2014 гады - першы намеснік кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта Беларусі. 20 снежня 2014 года Лукашэнка прызначыў Аляксандра Радзькова памочнікам прэзідэнта Беларусі.
Аляксандр Радзькоў з'яўляецца старшынёй РГА "Белая Русь", якое мае намер актыўна падтрымліваць Лукашэнку на прэзідэнцкіх выбарах 2015 года. Членамі "Белай Русі" з'яўляюцца каля 150 тысяч чалавек, ці 3% працаздольнага насельніцтва.
БелаПАН