Лукашэнка заявіў пра затрыманне ў Беларусі шпіёна-католіка

Паводле заявы беларускага лідара, затрыманы здраднік працаваў на замежныя спецслужбы.  



spion.jpg

Каментуючы сітуацыю вакол былога супрацоўніка амерыканскіх спецслужбаў Эдварда Сноўдэна, Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што гэта актуальна і для Беларусі.

“Мы нядаўна затрымалі аднаго са здраднікаў, які ў спецслужбах служыў і які быў праз прадстаўнікоў каталіцкай царквы звязаны з замежнымі дзяржавамі, і не толькі здаваў інфармацыю, але з-за яго дзейнасці пацярпелі людзі, якія працуюць за мяжой”, — цытуе Лукашэнку БЕЛТА.

Падрабязнасцяў гэтай справы кіраўнік Беларусі не раскрыў.

euroradio.fm