Лукашэнка запэўніў, што ў Беларусі няма беглых украінскіх чыноўнікаў

Пра гэта ён паведаміў асабіста лідару партыі “УДАР” Віталю Клічко.



mzs_0.jpg

Украінскі палітык 23 лютага патэлефанаваў Аляксандру Лукашэнку, каб Беларусь выдала Украіне былога міністра ўнутраных справаў Віталя Захарчанку і бізнесмена Сяргея Курчанку. Згодна з паведамленнямі некаторых СМІ, гэтыя дзеячы 21 лютага ўцяклі ў Беларусь.

Аднак Лукашэнка запэўніў, што ні Захарчанкі, ні Курчанкі ў Беларусі няма. 22 лютага беларускі МЗС распаўсюдзіў аналагічную афіцыйную заяву, нагадвае БелаПАН.

euroradio.fm