Лукашэнку — год да пенсіі
«30 жніўня — дзень нараджэння па дакументах, адзначае ж прэзідэнт свой дзень нараджэння 31 жніўня, разам з сынам Мікалаем», — расказваў кіраўнік прэс-службы прэзідэнта Павел Лёгкі.
Нагадаем, у 2010 годзе ў афіцыйную біяграфію Аляксандра Лукашэнкі, апублікаваную на сайце прэзідэнта, было ўнесена змяненне: дата нараджэння змянілася з 30 жніўня 1954 года на 31-га.
Гэту акалічнасць у прэзідэнцкай адміністрацыі патлумачылі наступным чынам: маці Аляксандра Лукашэнкі паступіла ў раддом 30 жніўня вечарам, але нарадзіла яго ў ноч з 30 на 31 жніўня, пасля
апоўначы. У тыя гады ў сельскіх раддамах дакладны час нараджэння дзіцяці не адзначаўся, і нованароджанага Лукашэнку запісалі на 30 жніўня, па даце паступлення яго маці ў раддом. «Прэзідэнт
спакойна ставіцца да гэтай даты, і ён не надаваў ёй значэння да моманту нараджэння малодшага сына Мікалая, які з’явіўся на свет 31 жніўня.
Ужо пасля нараджэння Мікалая прэзідэнт пачаў цікавіцца ў маці падрабязнасцямі свайго з’яўлення на свет і высветліў, што фактычна адзначаць дзень нараджэння трэба 31 жніўня»,
— патлумачыў супрацоўнік прэзідэнцкай адміністрацыі.
Зараз у афіцыйнай біяграфіі на сайце прэзідэнта ў якасці дня нараджэння ўказана ранейшая дата, 30 жніўня.
nn.by