Лукашэнка прызначыў новых міністраў фінансаў і энергетыкі
Акрамя кадравых рашэнняў у сваёй «вертыкалі» Аляксандр Лукашэнка прызначыў сёння двух міністраў і двух паслоў.
Так, новым міністрам фінансаў прызначаны Максім Ермаловіч, а кіраўніком Мінэнерга Віктар Каранкевіч.
Ермаловіч раней займаў пасаду першага намесніка міністра фінансаў, а Каранкевіч — першага намесніка міністра энергетыкі.
Дзмітрый Мірончык, акрамя статусу амбасадара Беларусі ў Швецыі, атрымаў пасаду амбасадара ў Нарвегіі (па сумяшчальніцтве), а Уладзімір Астапенка, які стаў у маі паслом у Чылі па сумяшчальніцтве (да гэтага яго пасаду гучала — пасол у Аргенціне і па сумяшчальніцтве ў Уругваі) стаў яшчэ і паслом у Парагваі і Перу (па сумяшчальніцтве).
Акрамя гэтага, Лукашенка ўзгадніў на пасады:
Івана Рабкаўца — намесніка міністра транспарту і камунікацый;
Арцёма Сікорскага — дырэктара Дэпартамента па авіяцыі Мінтранса;
Ігара Бондарава — генконсула ў Дубаі;
Сяргея Гладышава — члена Брэсцкага аблвыканкама;
Аляксандра Невяроўскага — члена Гродзенскага аблвыканкама;
Паўла Міхалюка — члена Гродзенскага аблвыканкама;
Аляксандра Церахава — члена Магілёўскага аблвыканкама.
Паводле naviny.by