Лукашэнка зняў пасла ў Іспаніі, які выказваўся за перападлік галасоў і суд над вінаватымі ў гвалце

Аляксандр Лукашэнка сваім указам ад 31 жніўня зняў з пасады амбасадара Беларусі ў Іспаніі Паўла Пуставога і пазбавіў яго дыпламатычнага рангу «за неналежнае выкананне службовых абавязкаў». Пра гэта паведаміла агенцтва БелТА са спасылкай на прэсавую службу Лукашэнкі, піша Свабода.

000019_1598892354_404930_big.jpg


18 жніўня Пуставой звярнуўся да суродзічаў з заклікам «у спакойных і мірных абставінах абмеркаваць усе праблемы, якія хвалююць людзей».
Наконт падзеяў у Беларусі Пуставой адзначыў, што «такая сітуацыя непрымальная ў еўрапейскай дзяржаве ХХІ стагоддзя».
Паводле амбасадара, каб мірна вырашыць гэтую сітуацыю, трэба, па-першае, правесці перападлік вынікаў галасавання на прэзідэнцкіх выбарах 9 жніўня.
Па-другое, дадаў ён, неабходна правесці «адкрытыя судовыя пасяджэнні» ў адносінах да тых, хто: збіваў мірных дэманстрантаў; правакаваў да жорсткасці сілавікоў, першым нападаючы з камянямі і арматурай; затрымліваў без падставы і здзекаваўся з затрыманых; здзяйсняў аўтамабільныя наезды на прадстаўнікоў міліцыі; пагражаў блізкім і сваякам удзельнікаў падзеяў.