«Малады фронт» заклікае сёння выйсці на «Праспект нацыянальнага сцяга»

"Малады Фронт" заклікаў  на акцыю, што распачнецца 19 верасня а 19.00 на Кастрычніцкай плошчы ў Мінску.

sciag130919.jpg


«19 верасня 1991 года парламент Беларусі зацвердзіў дзяржаўнымі сімваламі нашай краіны бел-чырвона-белы сцяг і герб «Пагоня», беларуская мова стала адзінай дзяржаўнай, а краіна з таго дня называецца — Рэспубліка Беларусь.
У 25-ю гадавіну гэтай вялікай даты запрашаем патрыётаў на святочную акцыю «Праспект нацыянальнага сцяга». Разам падымем уздоўж праспекта нацыянальныя сцягі, засведчыўшы гэтым, што бел-чырвона-белы сцяг жыве і хутка зноў стане дзяржаўным сцягам Беларусі.
19 верасня, а 19 гадзіне, сустракаемся на плошчы Кастуся Каліноўскага (былая Кастрычніцкая) — і падымаем над Беларуссю бел-чырвона-белы сцяг!» — гаворыцца ў заяве на сайце «Маладога фронту», якую, акрамя лідара арганізацыі Змітра Дашкевіча падпісалі таксама адзін з заснавальнікаў руху супраціву «Зубр», каардынатар «Еўрапейскай Беларусі» Яўген Афнагель і моладзевы актывіст Павал Вінаградаў.
«Сябры, 19-га будзем весяліцца сур'ёзна! Як-ніяк, гэта ж 25 гадоў, як наш горды і смелы сцяг стаў дзяржаўным сцягам Беларусі. Таму далучаюцца найлепшыя людзі нашай Радзімы — Яўген Афнагель і Павел Вінаградаў. І вы бярыце з сабой сцягі і выходзіце на свята», — напісаў Дашкевіч у «Фэйсбуку».
Паводле charter97.org