
Вядомыя палітыкі Уладзімір Някляеў, Мікола Статкевіч, Зміцер Дашкевіч і Павал Севярынец задалі імпрэзе добрую дынаміку.

Беларускія спецслужбы паспрабавалі затрымаць найбольш актыўных удзельнікаў, але грамада аператыўна сгрупавалася і дала адпор. Правакатарам у цывільным паступіў загад адысці.

Пасля інцыдэнту было прынятае спантаннае рашэнне зладзіць шэсце па праспекту ў бок плошчы Незалежнасці. Па ходніках ішла калона з бел-чырвона-белымі сцягамі і транспарантамі.

Бадай упершыню за апошнія гады ўдзельнікі шэсця двойчы не падпарадкоўваліся загадам ДАІ і не перарывалі калону на чырвонае святло светлафора.

Каля будынку ЦВК арганізатары мерапрыемства яшчэ раз выступілі перад прысутнымі. Паэт Славамір Адамовіч прачытаў свой верш-зварот “Да беларускай моладзі”. Зміцер Дашкевіч на просьбу Уладзіміра Някляева прачытаў верш Янкі Купалы "Акоў паломаных жандар".
лёша
Цікаўны