Назіральніка Леаніда Кулакова асудзілі на трое сутак
Леаніда Кулакова, назіральніка кампаніі незалежнага назірання «Права выбару», затрыманага 11 верасня, асудзілі на трое сутак.

Нагадаем, Леанід Кулакоў знік яшчэ 11 верасня. Пасля завяршэння выбараў дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Леанід Кулакоў быў затрыманы на адным з участкаў у Зялёным Лузе, дзе ён быў назіральнікам. І доўгі час пра яго месцазнаходжанне нічога не было вядома.
Суд над Кулаковым адбыўся 12 верасня, актывіст атрымаў трое сутак арышту, паведамляе "Радыё Рацыя".
Цяпер ён знаходзіцца ў прыёмніку-размеркавальніку на вуліцы Акрэсціна. За што судзілі Леаніда Кулакова — пакуль невядома.