Назіральнікі, затрыманыя ўчора, дагэтуль не выходзяць на сувязь
Пасля завяршэння выбараў дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў у Мінску 11 верасня быў затрыманы назіральнік кампаніі незалежнага назірання «Права выбару» Леанід Кулакоў.
![Актывіст "Еўрапейскай Беларусі" Леанід Кулакоў. Актывіст "Еўрапейскай Беларусі" Леанід Кулакоў.](/img/v1/userfiles/images/kulakou_l.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Актывіст "Еўрапейскай Беларусі" Леанід Кулакоў.
Пры падліку галасоў на ўчастку №626 108-й Каліноўскай выбарчай акругі. Кулакоў здымаў факты фальсіфікацый пратаколу галасавання.
«Ён зафіксаваў на мабільны тэлефон рэальныя лічбы на выбарах у Палату прадстаўнікоў па акрузе, дзе балатаваўся першы намеснік старшыні Руху «За Свабоду» Юрась Губарэвіч», — сказаў прэс-службе «Права выбару» кіраўнік штаба Губарэвіча Алесь Славінскі.
Леанід Кулакоў паспеў паведаміць, што сябра ўчастковай камісіі агучыла шэптам адну лічбу галасавання за Губарэвіча, а ў пратакол была ўнесеная іншая.
Пасля галасавання Кулакоў і яго калега Мая Навумава былі затрыманыя і дастаўленыя меркавана ў РУУС Першамайскага раёна. У дадзены момант тэлефон Леаніда Кулакова адключаны.
spring96.org