Макей: Беларусь і ЕС за два гады дасягнулі ў адносінах большага, чым за 20 гадоў санкцый
Беларусь і Еўрасаюз за апошнія два гады дасягнулі вельмі многага ў развіцці сваіх адносін. Пра гэта міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей заявіў у інтэрв'ю тэлеканалу Euronews.
«Думаю, што на працягу апошніх двух гадоў мы дасягнулі вельмі многага. За два гады мы дасягнулі значна большага ў адносінах з Еўрасаюзам, чым за папярэднія 20 гадоў санкцый, недаверу і так званай мегафоннай дыпламатыі», — заявіў міністр.
Еўрапейскі саюз у два разы павялічыў дапамогу Беларусі ў рамках розных праграм.
«Існуе шмат пазітыўных момантаў, але ў той жа час мы, зразумела, разумеем, што ёсць шэраг адчувальных для ЕС пытанняў і трэба працаваць над гэтымі пытаннямі», — сказаў Уладзімір Макей.
Паводле яго слоў, эканамічнае супрацоўніцтва з ЕС дае магчымасць Беларусі ўмацоўваць сваю эканоміку, захоўваць і ўмацоўваць палітычную незалежнасць.
Паводле «Нашай Нівы»