Ліквідацыя Ігналінскай АЭС будзе каштаваць яшчэ $1,5 млрд долараў
Частку сродкаў на вывад з эксплуатацыі Ігналінскай АЭС выдзеліць Еўрапейскі саюз.
![Ігналінская АЭС. Фота By Martijn Munneke - originally posted to Flickr as Ignalina Kerncentrale, CC BY 2.0, wikimedia.org Ігналінская АЭС. Фота By Martijn Munneke - originally posted to Flickr as Ignalina Kerncentrale, CC BY 2.0, wikimedia.org](/img/v1/images/3240f243_6e53_440e_bf7f_fb24159b6f1f.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Ігналінская АЭС. Фота By Martijn Munneke - originally posted to Flickr as Ignalina Kerncentrale, CC BY 2.0, wikimedia.org
Вывад з эксплуатацыі АЭС
у Літве будзе каштаваць яшчэ каля 1,5 мільярда долараў. Паводле Міністэрства энергетыкі
Літвы, частку сродкаў на гэтую мэту выдзеліць Еўрасаюз.
Паводле літоўскага ведамства, у 2021–2027 гадах на закрыццё Ігналінскай АЭС прыйдзецца выдаткаваць 780 мільёнаў еўра.
На мінулым тыдні на Ігналінскай АЭС пабывала дэлегацыя Еўрапейскага парламенту, якая правярала ход работ, звязаных з закрыццём у электрастанцыі.
У 2007–2013 гадах на вывад з эксплуатацыі літоўскай АЭС Еўрасаюз прызначыў больш за 800 мільёнаў еўра. У дзейным бюджэце — 450 мільёнаў еўра. Каля 15% расходаў на закрыццё АЭС фінансуе Літва.
Нагадаем, закрыццё Ігналінскай АЭС было адной з умоваў уступлення Літвы ў ЕС. Працэс вывад з эксплуатацыі электрастанцыі пачаўся ў 2009 годзе і будзе працягвацца да 2038 года.