МХД правялі ў Менску акцыю ў падтрымку Максіма Вінярскага

Маладыя Хрысціянскія Дэмакраты 30 красавіка правялі ў Менску акцыю ў падтрымку дэмакратычнага актывіста Максіма Вінярскага, які быў затрыманы 22 красавіка і, нягледзячы на моцныя праблемы са здароўем, асуджаны на 12 сутак адміністратыўнага арышту.



У менскім метро, на тумбах аб'яваў у грамадскіх месцах у Менску актывісты МХД распаўсюдзілі ўлёткі з партрэтам зняволенага і патрабаваннямі па-беларуску і ангельску: "Свабоду Максіму Вінярскаму!".

"Мы патрабуем неадкладна выпусціць Максіма Вінярскага! Мы абураны тым, што яму дагэтуль не аказалі медыцынскай дапамогі! У сітуацыі з Максімам улады паказалі ўсю сваю пачварную сутнасць, яны гатовыя наўпрост забіваць самых небяспечных дэмакратычных актывістаў. Патрабуем неадкладна аказаць Максіму Вінярскаму хуткую дапамогу і перавесці яго ў шпіталь! Тое, што робіцца ў дачыненні да Максіма, — гэта сапраўднае катаванне, крытычная сітуацыя, здек над чалавекам і недапушчальнае парушэнне яго правоў. Ён ахвяруе сваім здароў'ем дзеля нас усіх", — адзначаюць удзельнікі акцыі.

Прэсавая служба БХД